Ніва № 24 (3187), 11 чэрвеня 2017 г.

Пісаць па-беларуску

Юрка БУЙНЮК

Адзін з чытачоў «Нівы» пытае, чаму я ўспамінаю 90я гады. А ўспамінаю так, як ён успамінае гады свайго дзяцінства з 60х ці 70х гадоў, бо маю што ўспамінаць. Менавіта сёлета ў траўні мінула 25 гадоў з таго часу, калі я ў 1992 годзе напісаў свой першы верш. Тады ў маёй вёсцы расцвіталі сады, а ў суседа насупраць маёй хаты была вялікая лаўка, на якой заўсёды сядзела пад дваццаць старых маіх аднавяскоўцаў. Каля лаўкі быў роў і на лаўку кідалі цень тры каштаны, якія раслі каля вуліцы. На лаўцы сядзелі старажылы з маёй вёскі і ўспаміналі то бежанства, то вайну, то размаўлялі проста пра жыццё. Туды часта хадзіла і мая бабуля. Там таксама сядзеў на той час найстарэйшы чалавек Андрэй Калішук, дзякуючы якому паўстаў мой і Уладзіміра Сідарука артыкул пра бежанства. Андрэй Калішук меў вельмі добрую памяць і ўмеў расказваць як ніхто ў нашай вёсцы. Там таксама сядзеў мой другі сусед Яўхім і многа іншых людзей. Гэта была найбольшая лаўка ў цэлай нашай вёсцы. Гэта мяне натхніла напісаць вясною 1992 года верш пад загалоўкам «Мая вёска». Аднак верш быў апублікаваны ў 1997 годзе ў школьнай газетцы «Lawa», якая выдавалася ў Бельскім белліцэі. Часам успамінаю, як змянілася мая вёска. За гэты час памерлі людзі, а згаданай лаўкі даўно няма. У гэтым годзе ссеклі тры каштаны і наогул усе дрэвы з боку вуліцы, дзе стаяла лаўка. Там зараз будуецца дарожка для веласіпедаў. Большасць старажылаў памерла, а на іх месца старымі людзьмі сталі людзі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF