Ніва № 22 (3185), 28 мая 2017 г.

У палескай глыбінцы (87)

Ганна КАНДРАЦЮК

На Ратненшчыне яшчэ ў пяцідзясятыя гады немагчыма было дабрацца возам з сяла ў сяло. Асабліва вясной, калі з берагоў выступалі рэкі Прыпяць і Выжаўка, прачыналіся прытокі і пераліваліся ручаі. Каб не страгнуць у балоце, туземцы надзявалі на ногі плеценыя лыжы, якія кшталтам напаміналі растапыраныя лапы балотных паўзуноў. Ды і хадзіць далёка не было патрэбы. Усе неабходныя для жыцця прадукты і прылады вынаходлівыя палешукі выраблялі на месцы, сваімі рукамі. І як тысячу гадоў раней яны карысталіся непазначанымі палявымі і ляснымі дарогамі, на якіх чалавек звонку, у самым аптымістычным выпадку, мог бы заблудзіцца.

А тым часам я імчала ў Ратна па трансгранічнай шашы Кіеў — Ковель — Брэст з касмічнай, калі ўлічыць палескія меркі, хуткасцю — восемдзесят кіламетраў у гадзіну.

Капрызлівая ў дамеліярацыйныя гады рака Выжаўка, якая перасякае шашу непадалёк Ратна, сёння скораны, перакінуты пад лінейку канал. Якраз ля яго берагоў ішла расчыстка рэчышча, па берагах канала віднелі вастраверхія гурбы ілу і пяску. Пасля катастрафічнай засухі, якая ўжо тры гады запар наведала рэгіён, каналы месцамі цалкам перасохлі. І зараз, каб вярнуць ім плынь, трэба выкінуць з дна ракі 11,5 метра пяску і ілу.

Аднак уся гэтая аперацыя прамаўляла як паратунак для рэк, азёр і балот. Бо яны, нягледзячы на ўсе мадэрныя развязкі, каналы, галандскія польдары і штучныя вадаёмы, далей жылі ў ментальнасці і памяці туземцаў. Ды (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF