Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

У палескай глыбінцы (85)

Ганна КАНДРАЦЮК

Дзе рака? Яна пайшла ў той бок! — баба Галя паказала рукой на лес, на ўсход. — І там трэба шукаць Прыпяці, за той дарогай, што недалёка Палажэва.

Гэтае месца, пра якое гаварыла баба Галя, я ўжо наведала чатыры разы ды ніколі не падумала пра яго як пра пачатак ракі. Той глыбокі, паўсухі роў, абкладзены па берагах бетонам, здаваўся застылым і мёртвым. Праўда, тут рака першы раз азначаная і падпісаная. Але нават дурны ў пошуках крыніц будзе кіравацца на захад, у бок Палапоў, Забалацця, Гучшы і Буднік. Якраз у наваколлі Буднік пазначаны фармальны пачатак Прыпяці. На месцы, аднак, чакала чарговая складанасць.

— Бо тыя каналы зрабілі з многіх прытокаў, — кажа баба Галя, — і яны пайшлі ў два бакі.

Прыпяць нараджаецца з лясных балот, прытокаў і вадзяных цёкаў у заходняй частцы Любомльскага раёна. Якраз тут ідзе водападзел між Балтыйскім і Чорным морамі. Водападзел пазначаны крутагор’ем. Яно фізічна закрывае дарогу вадзе на захад, тобок у Буг. На карце крутагор’е напамінае кшталтам падкову. У сярэдзіне гэтай «падковы» ляжаць менавіта Буднікі. Раней уся вада сцякала адсюль уніз, на паўночны ўсход і там станавілася Прыпяццю. Аднак у выніку меліярацыі водападзел штучна перасечаны. Баба Галя назвала закуткі, ад якіх пайшлі імёны прытокаў каля іх вёскі. І вось прытокі з урочышчаў Королёвэ, Ніжнівэ, Старына, накіраваныя каналам у Буг. А апошнія: Згадка, Пэтрыліх і Блізневске пайшлі на ўсход і яны менавіта ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF