Ніва № 20 (3183), 14 мая 2017 г.

Слепата розуму

Міраслаў ГРЫКА

Я прыводжу гэта за тэлеканалам «Белсат»: літаратура на беларускай мове налічвае толькі 11,7 працэнта ад агульнай колькасці ўсіх публікацый, якія з’явіліся ў Беларусі ў 2016 годзе. Павальную большасць (мастацкая літаратура, навуковыя працы, часопісы) друкуюць на рускай мове. Гэтую шакавальную інфармацыю беларускамоўны «Белсат» не высмактаў са свайго пальца. Гэта афіцыйная заява беларускага дзяржаўнага статыстычнага ўпраўлення. Мнe, паляку які гаворыць, піша і думае папольску (але не толькі), і прытым шчыраму прыхільніку беларускай культуры, маё густое шчацінне становіцца дыбам на галаве ад такога паведамлення. Бо як гэта так, што нацыя, якая з такім гонарам падкрэслівае сваю ідэнтычнасць, у той жа час адрэзваецца ад сваіх крыніц, пагадзіўшыся на русіфікацыю сваёй уласнай культуры? Я не магу зразумець, чаму беларусы не хочуць пісаць, чытаць, гаварыць, думаць на роднай мове. Ці, мабыць, яны хочуць толькі, каб хтосьці пераставіў як мэблю іхнюю ідэнтычнасць? Або іх розум аслеп...

З такой разумовай слепатой змагалася ў канцы сваіх дзён мая любімая бабуля Фелікса. Гэта не мела ніякай сувязі з дэменцыяй або падобным вынікам старасці. Яна захавала да канца жыцця сакаліны зрок і прыроджаную дасціпнасць. Толькі страціла здольнасць абсарбіраваць змены — няхай у непасрэднай блізкасці ад яе, у хаце, ці ў непасрэднай блізкасці ад яе гаспадаркі і, такім чынам, страціла іх інтэлектуальную ацэнку. Яна проста не заўважала якіхнебудзь (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF