Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Польская меншасць на постсавецкай прасторы

Уля ШУБЗДА

Не пагаджаюцца на называнне іх „палёніяй” бо з пакалення ў пакаленне жылі на гэтых землях. Сілу і развіццё сваёй меншасці абапіраюць на чатырох стаўпах: школьніцтва, Касцёл, СМІ і культура. Палякі на Усходзе ў залежнасці ад палітыкі дадзенай дзяржавы змагаюцца за свае правы і існаванне. Маршалак Падляшскага ваяводства Мацей Жыўна ў час канферэнцыі зарганізаванай у Маршалкоўскай управе 3 красавіка 2017 г., прысвечанай тэме палякаў у Літве, Латвіі і Беларусі сказаў, што ў сённяшнія часы яшчэ цяжэй быць палякам за ўсходняй мяжой. Мерапрыемства зладзіў Рэгіянальны асяродак міжнароднай дыскусіі ў Беластоку пад кіраўніцтвам Анны Кетлінскай.

„Палякі Літвы — самая моцная меншасць на Усходзе”

Паводле дадзеных найбольшая польская меншасць жыве ў Літве. Тут на 3 мільёны насельніцтва палякаў ажно 250 тысяч. Найбольшыя цэнтры польскай меншасці на Літве гэта Віленскі (60%) і Солечніцкі (80%) раёны ды сама Вільня. У Латвіі гэта 2,5%, што дае 45 тысяч жыхароў польскай нацыянальнасці. Паводле перапісу насельніцтва ад 2009 года на Беларусі на 9 мільёнаў насельніцтва палякаў 294 тысяч. Гэтыя дадзеныя выклікаюць шмат рознагалосся. Параўноўваючы вынікі перапісу ад 1999 года, польская меншасць паменшылася на 25%.

— Перапіс ад 2009 года не даказвае, што польскай меншасці менш, — тлумачыў журналіст Андрэй Пачобут. — Проста паводле сабраных дадзеных гэта колькасць беларусаў пабольшылася, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF