Ніва № 16 (3179), 16 красавіка 2017 г.

Міліцыя сцеражэ

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Са школьных гадоў радкамі з Маякоўскага нам убівалі ў галаву павагу і піетэт перад людзьмі ў пагонах: „Розовые лица. Револьвер жёлт. Моя милиция меня бережёт”. Вобраз падмацоўваўся іншымі, ужо дзіцячымі вершамі шматразовага аўтара гімна Савецкага Саюза пра добрага велікана — міліцыянта дзядзю Сцёпу. На тэму сачынення „Кім ты хочаш стаць?” міліцыянты стаялі ці не на трэцім месцы — услед за касманаўтамі і будаўнікамі светлай будучыні. З жыццёвым вопытам, аднак, гэты ружовы кніжны і экранны вобраз чалавека з кабурой, у блакітнай кашулі і фуражцы неяк размываўся, пакуль не набыў зусім адваротны сэнс.

Далёка не кожнай статыстыцы можна верыць, але вось днямі з’явіліся ў сеціве яскравыя лічбы. Дакладная колькасць супрацоўнікаў Міністэрства ўнутраных спраў у Рэспубліцы Беларусь чамусьці трымаецца ў сакрэце, з’яўляецца ледзь не службовай таямніцай. А вось паводле дадзеных ААН на кожныя сто тысяч насельніцтва Беларусі прыпадае ажно 1442 супрацоўнікі МУС. Для параўнання ў Савецкім Саюзе гэтая лічба складала ўсяго 214 функцыянераў. Тая ж ААН рэкамендуе сярэднюю лічбу 222. Высновы можа зрабіць кожны сам. Для яскравага параўнання можна толькі дадаць, што на другім месцы ў гэтым малапачэсным рэйтынгу ідзе Расея — 976 паліцэйскіх на сто тысяч насельніцтва. У развітых краінах гэты паказнік наступны: Італія — 552, Чэхія — 405, Францыя — 369, Польшча — 264, ЗША — 233, найменшы ён у Швецыі — 200 паліцэйскіх. І гэта пры тым, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF