Ніва № 13 (3176), 26 сакавіка 2017 г.

Віншуем прафесара Лявона!

Уршуля ШУБЗДА

Аднаму з самых інтрыгуючых сучасных мастакоў, якога працы выстаўляліся ў самых прэстыжных галерэях свету, споўнілася 60 гадоў. Лявон Тарасэвіч нарадзіўся ў 1957 годзе ў Валілах, што побач Гарадка. Поўны творчага запалу, адкрывае для сябе ўсё новыя і новыя абліччы так старой і, здавалася б, ужо добра спазнанай дысцыпліны, якой з’яўляецца жывапіс. Падкрэсліваў сваё беларускае паходжанне і прымаў актыўны ўдзел у жыцці беларускай меншасці ў Польшчы. Адзін з суарганізатараў штогадовага беларускага фестывалю «Басовішча». Супрацоўнічаў з „Нівай”, адзін з заснавальнікаў „Гарадоцкіх навінаў”. Прафесар Лявон Тарасэвіч атрымаў пашпарт „Палітыкі” (2000), прэмію імя Яна Цыбіса (2000) і ўзнагароду Фонду Зофіі і Ежы Навасельскіх. У 2005 годзе ён быў узнагароджаны Міністрам культуры Сярэбраным медалём заслужанага для культуры Gloria Artis. У 2006 атрымаў гранпры Фонду культуры. У 2011 годзе ён стаў кавалерам Ордэна адраджэння Польшчы. Пры гэтым усім менавіта схацелася і хапіла энергіі каб з 2014 года заняцца спадчынай Сакрата Яновіча і заснаваць Фонд Villa Sokrates.

Уршуля Шубзда: — Падрыхтаваныя, каб адказаць на кожнае пытанне?

Лявон Тарасэвіч: — Давай.

— Пры Вашым дні нараджэння запытаю, што думаеце наконт сувязі крыві, значыць паходжання, з гэтым чым займаецеся? Ці ўвогуле такая залежнасць існуе? Бо напэўна ў нейкай ступені месца, людзі неяк фарміруюць чалавека.

— Праца мастака ёсць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF