Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Ці ІНП аспрэчыць вынікі следства сваіх пракурораў?

Лукаш ЛЕАНЮК

Ці Інстытут нацыянальнай памяці аспрэчыць вынікі следства сваіх пракурораў у справе пацыфікацыі беларускіх вёсак атрадам Рамуальда Райса «Бурага»? На мінулым тыдні ў гутарцы з нашым радыё гісторык Беластоцкага аддзялення Інстытута Пётр Лапінскі сказаў, што некаторыя тэзісы следства выклікаюць сумневы, а іншыя факты пракуроры абышлі маўчаннем. Ці з’явіліся новыя дакументы або сведкі? Ці існуе магчымасць паўторнага разгляду справы? Як да закідаў некаторых гісторыкаў ставіцца пракурор, які разглядаў справу пацыфікацыі вёсак?

На гэтыя пытанні Лукашу Леанюку адказвае пракурор Беластоцкага аддзялення Інстытута нацыянальнай памяці Дар’юш Альшэўскі:

— Пракурор ацэньвае пэўны фрагмент рэчаіснасці ў святле заканадаўства. Ён павінен ацаніць: ці дадзеная падзея мае прыкметы злачынства. Гісторыкі часам даследуюць справу шырэй, даследуюць падзеі мінулага, а пракурор ІНП вядома, звяртаецца да падзей мінулага, да прычын і матываў, але ён павінен даследаваць дадзены ўчынак з гледзішча права і гэта — ягоная асноўная мэта. У выпадку Рамуальда Райса «Бурага» колькасць доказаў была дастатковай для таго, каб прызнаць, што віноўнік і асобы з атрада, якія суправаджалі яго, дзейнічалі з мэтай знішчэння насельніцтва беларускага паходжання праваслаўнага веравызнання.

Радыё Рацыя: — Ці існуе магчымасць паўторна правесці гэтае следства, дадаць нейкія факты?

— Пастанова па справе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF