Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Беларусь у кляшчах даўгоў

Яўген ВАПА

Апошнія падзеі ў Беларусі разглядаем перш за ўсё праз прызму геапалітычнага бачання сітуацыі. Расейскаўкраінская вайна, праблемы з уцекачамі, тэрарызм у еўрапейскіх краінах сталі тымі фактарамі, на фоне якіх наступіла згода «еўрапейскай эліты» на вяртанне блуднага сына — Аляксандра Лукашэнкі на еўрапейскія салоны. Спалоханыя брусельскія чыноўнікі пасля вынікаў непрадказальных і разбуральных афрыканскіх і блізкаўсходніх рэвалюцый дайшлі да высновы, што лепей у Еўропе мець дачыненне з апошнім яе дыктатарам, чым з нестабільнасцю чарговага дэмакратычнага перавароту. Усе знакі на небе і зямлі паказвалі ім, што ў краіне Беларусь засталіся толькі законапаслухмяныя жыхары, а рэшткі апазіцыянераўадмарозкаў з’яўляюцца ўсяго толькі натхняльнай крыніцай для жартаў і насмешак з іх самаму Аляксандру Рыгоравічу і ягонаму апарату прапаганды і рэпрэсіі. Бо ўсё павінна ісці ў наступным парадку: адзін толькі кіраўнікбацька і ягоная краіна, а не беларуская дзяржава, у якой жыве паднявольны народ, а не адказныя і свабодныя грамадзяне. За абяцаную цану «палітычнай стабільнасці» еўрапейцы пачалі здымаць санкцыі і гаварыць пра супольныя бізнесовыя «здзелкі». Тады цягам амаль года кіраўнік Беларусі стаў перад светам прыстройвацца ў пёры лібералізацыі, застаючыся папраўдзе ваўком, але апранутым у авечую шкуру. Разам з еўрапейцамі, а асабліва з суседняй Польшчай, пачалі беларускія ўлады спробу стварэння супольнага бізнесу. Беларускія фірмы і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF