Ніва № 12 (3175), 19 сакавіка 2017 г.

Прырода, дубіна і Карта паляка

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Як прагназавалі многія, у тым ліку два тыдні таму і ваш пакорлівы слуга, улада Рэспублікі Беларусь зноў узялася за рэпрэсіі супраць сваіх грамадзян. І тут не трэба быць нейкім аракулам ці вялікім экстрасенсам. Дубіна — гэта асноўны і па вялікім рахунку адзіны аргумент кожнай аўтарытарнай сістэмы. Як бы яна не мімікравала і не гуляла ў розныя знешнія праявы лібералізацыі, якая б адліга не дэкларавалася — усё гэта гульні і пыл у вочы наіўным людзям, многія з якіх самі хочуць падманвацца. Дастаткова большменш ведаць гісторыю Савецкага Саюза, сутнасць гэтай дзяржавы, каб зразумець простыя рэчы — дзяржавы з ідэаламі і сутнасцю дыктатуры не могуць існаваць без рэпрэсій і падаўлення грамадзян, якія выступаюць супраць няздарнай, нікчэмнай і антынароднай ганебнай палітыкі. Ваўкі і шакалы ніколі не бываюць ад нараджэння і не становяцца потым вегетарыянцамі, такая іх прырода, такая глыбінная сутнасць. Таму і чарговая ўяўная „адліга” скончылася так хутка.

Улада Беларусі на гэты раз відавочна памылілася са сваім абсурдным дэкрэтам пра дармаедаў. Яна наўпрост зачапіла тую катэгорыю насельніцтва, якая дваццаць гадоў сядзела нібыта мыш пад венікам. У выніку супраць дзяржаўнай палітыкі рабавання выступілі цяпер не столькі грамадска актыўныя, палітычна свядомыя людзі, як раней на акцыях дэмакратычнай апазіцыі, а ўчарашнія нейтралы і нават ранейшыя прыхільнікі Лукашэнкі і яго курсу. На плошчах беларускіх гарадоў у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF