Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

Стасеў гурт з Ракавіч

Уршула ШУБЗДА

Вёска Ракавічы безнадзейна загубленая сярод раўнін. А калісьці быў тут, як гавораць жыхары, цэнтр свету, пад самай сярэдзінай неба. Спявалі заўсёды. Летнімі вечарамі, багатымі на цвыркуноў, пры святах, у склепе паміж перарослай бульбай. Лаўрэаты Агульнапольскага фестывалю капэл і народных спевакоў у Казімежы стварылі непаўторны вобраз чарнарускай вёскі. Адміністрацыйна зараз прыпісана яна ў Ліпскую гміну, аўгустоўскага павета.

Не Станіслаў, а Стасё

Вёска цягнецца ў бок беларускай мяжы, да якой стуль некалькі дзясяткаў метраў. Доўгая, але пустая, з драўлянымі хаткамі дзенідзе памаляванымі на прыкметны сіні колер. Не выглядае на мёртвую, чыстая, прыбраная, але людзей, як гавораць жыхары, няма. Каб пераканацца, што ўсётакі ў вёсцы жыццё яшчэ цепліцца, варта спыніцца пры Стасевай хаце. Калі кагонебудзь запытаеш пра Станіслава могуць не здагадацца. «Ніякі Станіслаў — Стасё, Стасько».

— Калісьці заехаў на выступ, там правяралі выступоўцаў. Я кажу: «Станіслаў з гуртам». А яны адказваюць: «Няма такога!». Я здзівіўся і пытаюся яшчэ раз: «Стася Райкоўскага няма?» — «Ааа, Стасё ёсць!».

Мала таго, выпадкова сустрэты жыхар вёскі Канюшкі, якая 10 кіламетраў ад Ракавіч, быў упэўнены, што такой мясцовасці як Ракавічы тут няма.

— Тут Канюшкі, далей Старыя Канюшкі, — адказаў.

— А за Старымі Канюшкамі якая вёска? — пытаюся.

— Там дзесьці Ліпск, а тут... не знаю, я туды не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF