Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.

За гістарычную праўду — нашу і вашу? (3)

Яўген ВАПА

У гэты нумар «Нівы» не збіраўся я ўжо чарговы раз пісаць пра рознагалоссе звязанае з ацэнкай дзейнасці Рамуальда Райса «Бурага» ў дачыненні да беларусаў Падляшша ў пасляваенны перыяд. Падрабязнае апісанне ўсіх падзей, звязаных з гэтым закалотам, знаходзіцца на першай старонцы ў папярэднім і ў гэтым выданні «Нівы». Але колькасць вылітых у інтэрнэце слоў зняважлівасці і абразы паміж прыхільнікамі ІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў і яго праціўнікамі ўсіх нас павінна ўстрывожыць і прымусіць задумацца да чаго можа прывесці такая канфрантацыя ў грамадстве. Я сам асабіста не прысутны ў аніводнай інтэрнэтнай сацсетцы, але хапіла пачытаць агульнадаступнае і пабачыць тое, што паказалі сябры. Не хачу быць песімістам, але справа выглядае на абсалютна безнадзейную. Калі тыдзень назад спаслаўся я на словы вядомага палітыка і музыкі Паўла Кукіза, які заклікаў, каб у дачыненні да некаторых выклятых жаўнераў, у тым і «Бурага» прыглянуцца з большай асцярожнасцю, то Кукіза, як палітыка правых поглядаў, сустрэла такая хваля публічных абвінавачванняў з боку аднадумцаў, што пачаў і трашчаць ягоны грамадскі рух. Нават у час гайнаўскага маршу пры яго завяршэнні, адзін з лідараў і выступоўцаў Нацыянальнарадыкальнага лагера (Obozu NarodowoRadykalnego, ONR) у вострых словах звярнуўся супраць менавіта... Кукіза. На сёння трэба выразна сказаць, што ў рамках новай гістарычнай палітыкі няма ахвоты і патрэбы яе ўдзельнікам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF