Ніва № 10 (3173), 5 сакавіка 2017 г.
ІІ Гайнаўскі марш памяці выклятых жаўнераўАляксей МАРОЗ150-200 чалавек, як ацаніла паліцыя, прайшло па Гайнаўцы ў ІІ Маршы памяці выклятых жаўнераў, які зладзілі «Нацыянальная Гайнаўка» і «ONR» Беласток. Выйшлі яны з пад касцёла Узвышэння Святога Крыжа да Гайнаўскага дома культуры, праходзячы па дарозе непадалёк ад Гарадскога магістрата. Удзельнікі маршу не прайшлі каля СвятаТроіцкага сабора ў Гайнаўцы, як планавалі яго арганізатары, бо каля сабора сабраліся ўдзельнікі легальнай маніфестацыі, сарганізаванай ініцыятывай «Грамадзяне РП», да якіх далучыліся ўдзельнікі і прыхільнікі «Антыфы». Паўстала тады небяспека сутыкнення іх з удзельнікамі ІІ Маршу памяці выклятых жаўнераў і паліцыя не пусціла марш на вуліцу айца Антонія Дзевятоўскага, галоўнага будаўнічага гайнаўскага сабора, побач якой непасрэдна знаходзіцца СвятаТроіцкі сабор. У выніку марш пайшоў у наваколле ГДК іншай трасай, вакол Асяродка спорту і рэкрэацыі. Закалот вакол ІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў пачаўся некалькі тыдняў таму. Яго прычынай стала не толькі асоба Рамуальда Райса «Бурага», адказнага за пацыфікацыю беларускіх вёсак на Падляшшы ў 1946 годзе, які падчас мінулагодняга маршу праслаўляўся на плакатах, але перш за ўсё траса сёлетняга маршу і час яго правядзення. Праваслаўныя жыхары Гайнаўкі, але таксама многія яе жыхары каталіцкага веравызнання, сталі крытыкаваць трасу ІІ Гайнаўскага маршу памяці выклятых жаўнераў, які быў запланаваны на 26 лютага (...) |