Ніва № 09 (3172), 26 лютага 2017 г.

Без варыянтаў

Віктар САЗОНАЎ

Здарылася тое, што мусіла здарыцца. Людзі выйшлі на вуліцу.

І гэта пры тым, што арганізацыі практычна аніякай не было, толькі заклікі, каб прыйшлі. Ды і заклікі не кожны мог зразумець. Адны лідары апазіцыі кажуць пра адну дату, другія пра другую. Нават папракнуць адны другіх паспелі. Так толькі заблытаць можна, а не сарганізаваць. Але людзі прыйшлі.

І гэта пры тым, што выходзіць небяспечна. Улада зрабіла ўсё, каб выходзіць было страшна. Неверагодна вялікія кары за ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве, мноства спецслужбаў якія здымаюць прама ў твар кожнага, небяспека падпасці пад пераслед ужо даўно не мажлівасць у тэорыі, а звычайная практыка і звыклая беларуская рэчаіснасць.

І гэта пры тым, што спадзяванні малыя. Перспектывы смутныя. Нават калі гэты падатак адменяць, гэта ўсё адно нічога не вырашае. І не паляпшае агульнай сітуацыі. Справа не ў гэтым канкрэтным падатку...

— Я прыйшоў змагацца за сваю годнасць, — кажа сярэдніх гадоў мужчына. — Я ўсё жыццё працаваў. А пасля мяне скарацілі. І вось зараз, з самай высокай дзяржаўнай трыбуны, людзі, якія знішчылі нашу эканоміку і пакінулі мяне без працы, называюць мяне дармаедам. А ў мяне яшчэ мазалі не паспелі пазлазіць. А яшчэ ў мяне малыя дзеці. Мне сорамна ім глядзець у вочы. Яны пытаюцца ў мяне, што такое тунеядзец. Як мне ім растлумачыць, што я не дармаед.

— А я прадпрымальнік, — гаворыць малады мужчына. — І прадпрымальнік вельмі паспяховы. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF