Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Выхадкі падсвядомасці

Міраслаў ГРЫКА

Выцісканне соку з лімона з’яўляецца жорсткім актам, больш жорсткае — выцісканне сокаў з падсвядомасці. Папраўдзе пасля, як і з лімона, застаецца раздробненая на шматкі істота чалавека, але ж якая збалелая, таму што ўсведамляючая сябе самую.

Хваля жыцця мае ўзыходную і зыходную фазы — я мог прывыкнуць да гэтага, адчуваючы, пакутуючы, выпрабоўваючы цяжкасці, прыродныя і бытавыя падзенні. Я не ведаю толькі, калі адбываецца жыццёвы рэгрэс, дык мне здаецца, што гэта незваротны працэс. Але з кожным падзеннем неяк падымаюся — татальна здзіўлены. Утойваецца за гэтым страх, што ўсё, што прайшло да гэтага часу, было марным: аддадзены камусьці / чамусьці, інтэлектуальны высілак, штодзённая цяжкая праца, пакута... Што пакуты і святочныя моманты шчасця, веды, якія я здабыў, старанні, якія ў гэта ўклаў, нарэшце, мае пачуцці — і гэтыя негатыўныя і пазітыўныя — што ўсё тое было дарма. Толькі што крывая зноў пачынае расці... Гэты працэс нязменны — крывая ідзе ўверх, крывая ідзе ўніз! І гэта так, быццам паміраеш сто разоў, і ў сто разоў неяк уваскрасаеш. Прайсці цыкл адзін раз гэта вялікі шок. Пераходзіць яго безупынна — гэта вар’яцтва! На жаль, кожны чалавек жыве ў такім вар’яцтве да... смерці.

Мая свядомасць назірае толькі эфекты працэсу — пад’ём і спуск. Значыць, вар’яцтва. Я не магу ісці ў нагу з падсвядомасцю, якая памнажае цёмныя страхі. Чаму штосьці штурхае мяне да спуску, штось да пад’ёму; у чым гэтага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF