Ніва № 06 (3169), 5 лютага 2017 г.

Спеўнік і кружэлка «Жэмэрвы»

Аляксей МАРОЗ

Аб’яднанне Музей малой айчыны ў Студзіводах нядаўна выдала спеўнік з кампактдыскам «Мы тое гралі і співалі», падрыхтаваныя Студыяй фальклору падляшскіх беларусаў «Жэмэрва». Гэта ўжо трынаццаты кампактдыск, падрыхтаваны Студыяй. З гэтай нагоды ў бары «Анна» ў БельскуПадляшскім 22 студзеня адбылася яго прэзентацыя. На новай кружэлцы запісаны даўнія пазаабрадавыя песні, якія ў асноўным спявае «Жэмэрва», і некалькі архіўных твораў інструментальнай музыкі ў выкананні колішніх вясковых музыкантаў.

Мерапрыемства пачалося з калядавання, паколькі спатканне адбывалася ў святочны перыяд. Спачатку калядаваў калектыў «Жэмэрва», затым усе запрошаныя калектывы. Дарылі яны падарункі гаспадарам сустрэчы — старшыні аб’яднання Музей малой айчыны Дарафею Фіёніку і музычнаму кіраўніку «Жэмэрвы» Анне Фіёнік. Усё адбывалася ў прысутнасці шматлікай публікі, сярод якой прысутнічалі бургамістр БельскаПадляшскага Яраслаў Бароўскі, гарадскія радныя і былыя спевакі «Жэмэрвы», якія пазней спявалі разам з цяперашнім складам калектыву.

— Калектыў «Жэмэрва» створаны быў у 2003 годзе. На працягу 13 гадоў праз наш калектыў прайшло каля 50 чалавек. Сёння я радуюся, што бачу дзяўчат, якія раней у нас спявалі, — сказала нязменная кіраўнік калектыву Анна Фіёнік.

— Асаблівасць нававыдадзенага дыска заключаецца ў тым, што змяшчаецца на ім колішняя вясельная музыка, запісаная мясцовымі музыкантамі ў 1981 годзе. На ранейшых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF