Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Было ў Пашкоўшчыне

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

— Я ішоў да Вас каля школьнага будынка. Ці Вы ведаеце, калі ён быў пабудаваны?

— У 1936 годзе. Тады праводзілі ў вёсцы камасацыю, парабілі калёніі, адвялі гектар поля з пашкоўскага. І там тую школу рабілі, каб пасавала сёлам. Тут Тапчыкалы блізка, там Кошкі былі, і Градалі. І так яна прастаяла і вось так яна цяпер выглядае, — адказвае спадар Уладзімір.

— Выгляд нехарошы, бо вокны дошкамі забіты.

— Бо там шыбаў няма.

— І ў гэтую школу хадзілі дзеці з найбліжэйшых чатырох сёл?

— Як я хадзіў у гэтую школу, то яшчэ дзеці з Маліннік хадзілі, шмат хадзіла сюды — то Стэпанюкі, то Кулікі. І з Алекшаў, і з Дубяжына большыя хлопцы, падросткі, хадзілі.

— Школа з аднаго боку, а з другога, здаецца, млын...

— Так, гэта быў млын. Як я помню, то ён пры немцах ужо малоў. Быў Хведар Цар, ён паехаў у Амерыку, пабыў там некалькі гадоў; не ведаю, адкуль ён быў родам — ці з Дубяжына, бо там Цары ёсць, ці з Мокрага. Ён тут купіў участак поля ў Мартынюка і там паставіў млын. І доўгі час ён малоў. А пасля, вядома, завітала да яго старасць. Хата там, у яго стаяла, такая прыгожая, але потым ён яе прадаў да Тапароў; і цяпер там святліца. А тут памагаць яму не было нікога; быў у яго сын Януш, крыху за мяне старэйшы, і дачка Ірэна, то яны яшчэ ў мой час у школу разам хадзілі, на Белую, бо гаварылі, што школа на Белай. І так ён дамалоўся, што ўжо не было выхаду і прадаў той (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF