Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Праваслаўная адноснасць часу

Яўген ВАПА

«Рожджэство Хрыстовэ, ангел пролетел» — першыя словы калядкі з дзяцінства сталі для мяне сімвалам ражджэственскіх святаў. У нас спявалі яе як самую галоўную і ў сямейным крузе, і на ўсяночную ў царкве. У царкве яе гучанне на фоне ікон, звязаных з нараджэннем Хрыстовым, укладвалася са сваім зместам у натуральны, гістарычны, народны пераказ. На фоне самых вялікіх ёлак, якія ўпрыгожвалі царкву, мы ўсе станавіліся саўдзельнікамі радаснай навіны. З адкрытымі ратамі дзеці ўглядаліся на свет, які ў сённяшнім разуменні смела можна назваць трохвымерным. Вакол нас у расшчэпленым святлом свечак вобразе кружыліся словы, музыка, іконы, якія ў спалучэнні з пахам кадзіла, кажухоў і марозу давалі неварагодную прастору для дзіцячай фантазіі і ўяўлення. У мяне асабіста з тых пор па сённяшні дзень разыходзяцца па спіне дрыжыкі, калі ўзгадаю як уся царква спявала словы калядкі: «усіх дзяцей убілі, мечы прытупілі, а Хрыстос у Егіпце быў». Мне заўсёды рабілася страшна, кранальна і балюча, калі ўяўляў столькі нявінна забітых дзяцей, ад якіх ступіліся вострыя мячы ці нажы. У словах калядкі няма на шчасце гаворкі пра кроў, якая пралівалася ў час той разні, але ў маім дзіцячым свеце яна плыла перад вачыма. І тая радасць, што ўратаваны сын Божы прыйшоў да нас дзеля чалавечага збаўлення, заўсёды адчувалася ў пропаведзях бацюшкі і застольных расказах бацькоў. А распалажэнне таго бліжэй неакрэсленага і невядомага Егіпта многімі гадамі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF