Ніва № 02 (3165), 8 студзеня 2017 г.

Час адкрыць галовы

Міраслаў ГРЫКА

Я зачараваны стваральнікамі сярэднявечных кафедраў. Будавалі іх — так бывала — часам сотні гадоў. За гэты час наступныя пакаленні майстроў працягвалі іх архітэктурнае бачанне з набожнасцю і вялікай павагай да зладжанасці твора. Праўда, змяняліся за гэты час эстэтычныя ўзоры, мяняліся, хоць і нязначна, тэхналогіі, але ўсе новаўвядзенні змяшчаліся ў арыгінальнай і ўзнёслай задуме. Невядомыя былі тады студыйныя праекты, не карысталіся дэталёвымі планамі... Усё было ўладкавана ў галовах майстроў — будаўнікоў, пакаленне за пакаленнем. Ідэя, якую матэрыялізавалі, была вечная. Фінальны твор уражвае да сёння, але не толькі звычайных едакоў хлеба, але таксама архітэктараў і інжынераў. Гэта канструкцыйныя і мастацкія жамчужыны. Ідэя кафедраў, несумненна, пазачасавая.

Таксама ідэя Дзяржавы, здаецца быць пазачасавай. Толькі ідэя якой дзяржавы — дзяржавы права, ці таталітарнай дзяржавы? А можа дзяржавы апякунскай, ці нацыянальнай? Усе гэтыя паняцці маюць сваіх прыхільнікаў і праціўнікаў. Платон і Арыстоцель надавалі шмат увагі да гэтай ідэі. Таму калі нават сутыкаліся розныя ідэі па гэтым пытанні і эмоцыі, хоць ідэя дзяржавы як палітычнага і тэрытарыяльнага твора толькі фармавалася. Тым не менш, фундаментальнае бачанне абодвух філосафаў знаходзіць сваё адлюстраванне ў многіх сучасных канцэпцыях. Бліжэйшай іх рэфлексіі дваццацівечная ідэя дзяржавы вяршэнства права, груба кажучы, прадбачвае перавагу існуючых прававых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF