Ніва № 01 (3164), 1 студзеня 2017 г.

Бельск-Падляшскі ў кінематаграфіі

Мацей РАЦІНЕЎСКІ

Не было б вербальным злоўжываннем сцвярджэнне што БельскПадляшскі дачакаўся гістарычнай хвіліны ў галіне кінематаграфіі. Гаворка ідзе тут пра фільм «Wnyki» («Сілы») — стужку, шум вакол якой узняўся, пакуль яшчэ пачаліся першыя здымкі. Несумненна ўплыў на гэта меў, між іншым, факт, што фільм меў спасылацца на культавую кінакарціну «Знахар» з 1981 года, у якім неаднойчы паяўлялася панарама БельскаПадляшскага ды яго жыхары. Важнай спецыфікай «Сілаў» з’яўляецца аднак тое, што там матыў згаданага горада ды яго раёнаў прысутнічае пастаянна. Можна было гэта прыкмеціць 18 снежня — менавіта тады ў Бельскім доме культуры адбылася прапрэм’ера кінакарціны.

Наяўным доказам зацікаўленасці «Сіламі» быў ужо сам тэмп, у якім распаўсюджваліся ўваходныя білеты на дэманстрацыю фільма — цягам 45 хвілін разышлося 800 квіткоў. Віноўнікам усяго замяшання стала кінастужка, створаная ў асноўным Таварыствам фільмавай адукацыі. Аўтарамі ідэі «Сілаў» з’яўляюцца Матэвуш Сахажэўскі (акцёр, бельскі аніматар культуры), Марк Уладзіміраў (мясцовы кінематаграфіст), Тамаш Суліма (беларускі журналіст, этнолаг, звязаны з Музеем малой бацькаўшчыны ў Студзіводах). Праект выбралі восенню 2015 года жыхары БельскаПадляшскага ў якасці мерапрыемства, фінансаванага ў рамках грамадзянскага бюджэту горада. Фінансавую падтрымку аказаў таксама Маршалак Падляшскага ваяводства ды мясцовыя ўлады і прадпрымальнікі.

«Сілы» гэта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF