Ніва № 50 (3161), 11 снежня 2016 г.

Пазітыўна перавязаныя

Іаанна ЧАБАН

Падрыхтаваўшы аснову — ніткі даўжынёй вясковага стала, абавязкова прывязацца. Ткачыха перавязваецца сатканым раней поясам. Поясмаці дае пачатак прывязанай да яго, быццам пупавінай, аснове паясочкадзіцяці. Другі яго канец прывязаны да нагі стала. Стол у часах нашых дзядоў быў святасцю. На яго клалі перахрышчаны, пацалаваны хлеб.

Так паўставалі святыя, быццам хлеб, паясы. Завязвалі іх на калодзежы, каб вада была заўсёды чыстай, клалі на хлебную печку, каб ежа смачнай варылася, абвязвалі немаўлят, каб прыгожымі выраслі. Сямігадовыя дочкі рыхтавалі мамам аснову. Ткалі на заказ з дзяцінства да самой смерці. Скончыліся заказы, скончыліся і паясы. У вёсках на поўнач ад Саколкі ў некаторых хатах зберагаюцца яшчэ нават па тры, чатыры старыя паясы. Тамтэйшыя сямейныя святыні ў музей не аддаюць. Трымаюць іх у адным, спецыяльным месцы і вымаюць толькі раз у год. У вёсках на поўдзень ад Саколкі даўно іх павыкідалі, спалілі ў печках.

Эдыта Глова — працаўніца Музея Сакольскай зямлі пра паясы ніколі не чула, хаця адзін ляжаў у бабуліным сундуку ў адной з вёсак пад Янавам. Падарак маме ад свёкры. Мама абвязвала ім празьмо — букет на асвячэнне ў гонар Маткі Боскай Зельнай. Не знайшоўся ніхто, хто змог бы ёй паказаць, як выткаць такі пояс. Бывае, трымаюць яшчэ распачатую і незакончаную аснову, ведаюць як яе заснаваць, але працэсу падбору нітак ужо не асацыююць. Адзінай надзеяй аказаліся беларускія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF