Ніва № 48 (3159), 27 лістапада 2016 г.

Бельскі беларускі ліцэй. Пачаткі ліцэя. Яраслаў Кастыцэвіч (ч.2)

Васіль САКОЎСКІ

Адразу пасля вызвалення Бельска з пад змрочнай нямецкай акупацыі Яраслаў Кастыцэвіч актыўна ўключыўся ў арганізацыю новага жыцця, хоць яшчэ не было да канца вядома, якой мае быць гэтая новая ўлада. У жніўні 1944 года ён быў выбраны членам Гарадской рады нарадовай, а Рада выбрала яго адным з двух намеснікаў бургамістра. Быў ён таксама выбраны прысяжным засядацелем.

На просьбу беларускага насельніцтва ў верасні 1944 года была ўтворана ў БельскуПадляшскім чатырохгадовая Беларуская дзяржаўная гімназія і двухгадовы Беларускі дзяржаўны ліцэй. Першым дырэктарам гімназіі і ліцэя быў назначаны педагогматэматык Антон Тымінскі, яго заступнікам настаўнік рускай і лацінскай моў Яраслаў Кастыцэвіч. У склад педсавета ўваходзілі таксама Сяргей Багдановіч, Вадзім Бяляўскі, Марыя Казырская, Вера Віцэнтавічова, Іосіф Брыш, Галакціён Нікановіч, Аляксандра Смалеўская, Варвара Цемніцкая, а. Канстанцін Байко, Сяргей Федаровіч, Дымітр Пухнарэвіч, Еўдакія Асташэвіч, Врублеўскі, Зарэмбіна, Аляксей Кісецкі, Ян Тарноўскі. Сакратаркай школы была Марыя Гароднік.

Гімназію і ліцэй памясцілі ў драўляным будынку Беларускай пачатковай школы пры вуліцы 3 Мая 12. Навука адбывалася ў другую змену ў надта прымітыўных умовах. Усё неабходнае пастаўлялі школе ў асноўным бацькі вучняў. Бацькоўскі камітэт даваў матэрыяльную дапамогу таксама настаўнікам і бяднейшым вучням.

І так у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF