Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Выбары медыяў

Яўген ВАПА

Нічога пэўнага і святога няма на гэтым свеце. Такая навука вынікае для ўсіх гэтак званых «элітаў» пасля амерыканскіх прэзідэнцкіх выбараў. Дэмакратычная перамога Трампа для многіх аказалася раптам замахам на дэмакратыю. Лепшай крывадушнасці не прыдумаеш. Дэмакратыя ёсць толькі тады, калі перамагае наш кандыдат. У іншым выпадку маем дачыненне з неразумнымі выбаршчыкамі. Так большменш выглядае агульнасусветная логіка думання палітычнакультурных «элітаў». А як не дзіўна сапраўдны палітычны нюх праявіў Аляксандр Лукашэнка, які яшчэ ў верасні публічна абвясціў, што пераможцам амерыканскага змагання стане Дональд Трамп. Гэта можа таксама значыць, што кіраўнік Беларусі мае такія веды, якіх самі амерыканцы не мелі. Хай у будучыні дрыжаць усялякія букмекерскія стаўкі, — падумалася мне, — бо Аляксандр Рыгоравіч будзе ведаць, на каго трапна паставіць.

Згаданае стаўленне «элітаў» гарантуе нам у бліжэйшай будучыні далейшыя выбарчыя неспадзяванкі. Народы не дурныя і паціху выбарчай карткай пакажуць дулю не адным кіруючым «элітам». Зараз наглядаем такую серыю. Год назад адбылася перамога цяперашняга прэзідэнта Анджэя Дуды над былым прэзідэнтам Браніславам Камароўскім. Сімвалам сляпой загледжанасці і безрэфлексіўнасці з’яўляюцца выказванні Адама Міхніка, які ў тэлебачанні заракаўся, што Камароўскі прайграе толькі ў адным выпадку: калі пап’янаму машынай на пераходзе саб’е кульгавую, цяжарную манашку. Нясмачны жарт абярнуўся гневам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF