Ніва № 47 (3158), 20 лістапада 2016 г.

Амерыканскі выбар

Віктар САЗОНАЎ

Такіх разгубленых твараў я не бачыў даўно. Тэлекаментатары большасці сусветных каналаў выглядалі ў гэты дзень як нечыстоты з’еўшы. Гэта ж трэба! У адзін голас прадказвалі перамогу аднаму кандыдату, а выйграў другі. Усе каментарыі, усе хатнія загатоўкі былі падрыхтаваны пад перамогу Клінтан, а перамог Трамп.

Застаецца толькі пасыпаць галаву попелам і прызнаць сваю некампетэнтнасць. Але ж не, гэтыя не здаюцца. Яны ўхапіліся за вулічныя акцыі тых, хто зусім нядаўна абвінавачваў Трампа, што той можа не прызнаць вынікаў выбараў, а зараз самі не прызнаюць Трампа сваім прэзідэнтам. Тыя, хто вінаваціў іншых у непрызнанні выбараў, самі іх не прызнаюць. Насамрэч робяць тое, у чым абвінавачвалі таго, хто гэтага не зрабіў. І мусоляць ды мусоляць гэтую тэму бясконца, высмоктваюць малюнкі з пальца і аж са шкуры вылазяць, каб даказаць, што нібыта Амерыка ўсё роўна Трампа не любіць.

Такі зараз свет. Тыя, хто ў сапраўднасці агрэсіўныя, абвінавачваюць у неталерантнасці і нецярпімасці іншых, на самой справе талерантных і цярпімых, проста за тое, што яны адважыліся выказаць сваё меркаванне. Азвярэлыя агрэсары называюць фашыстамі тых, хто асмеліўся абараняцца ад іх. А тыя, хто крычыць, што лепш будаваць масты а не сцены, у рэальнасці не пабудавалі і не пабудуюць анічога. І масты, і сцены будуюць адны і тыя ж людзі, якія будаваць умеюць. А што будаваць, масты або сцены, вырашаюць па прынцыпе сённяшняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF