Ніва № 46 (3157), 13 лістапада 2016 г.

Ева Крыхняк пра «мёртвых» яўрэяў Беласточчыны і ахвяры Халакосту

Уршуля ШУБЗДА

Кніжка Евы Крыхняк «Асвета і культура яўрэяў Беласточчыны міжваеннага перыяду і яе знішчэнне ў час Другой сусветнай вайны» гэта першае такое выданне, у якім прысвечана шмат месца яўрэйскай абшчыне Саколкі і ваколіц. Кніга змяшчае багаты ілюстрацыйны матэрыял. Надзвычай каштоўным з’яўляецца выкарыстанне шырокага выбару крыніц, якімі пакарыстаюцца як прафесійныя гісторыкі, так і аматары гісторыі Саколкі. Ева Крыхняк — ураджэнка Саколкі, бібліятэкарка, кніжку выдала на ўласныя грошы. Аднак не гэта было раздражняльным, толькі абыякавасць яўрэйскай абшчыны Беластока, якая ўспрыняла кніжку мёртвай цішай.

— Няшмат людзей у Саколцы, можна сказаць што Вы адна, якія так грунтоўна займаюцца тэмай мясцовых яўрэяў. Скуль у Вас зацікаўленасць гэтай тэмай?

— Можна сказаць, што з самога маленства. Хаця не было ўжо тады маёй бабулі, маці вельмі часта расказвала як яна, будучы яшчэ маладой дзяўчынай, перад Другой сусветнай вайной пільнавала яўрэйскіх дзяцей. Бабуля вельмі іх палюбіла і вельмі часта ў размовах з маці ўспамінала адну яўрэйскую сям’ю. І ўжо з самога маленства ўва мне склаўся такі вобраз, што яўрэі былі добрымі людзьмі, якія з пашанай ставіліся да іншых. Будучы дзяўчынкай, у бібліятэцы Пачатковай школы № 1 у Саколцы, у якой сёння працую, удавалася мне знаходзіць кніжкі пра Другую сусветную вайну. Асабліва я шукала інфармацыі пра жыццё яўрэяў. Так што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF