Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

Яны дасягнулі сваіх мар

Віктар БУРА

На Падляшшы, а дакладней на Беласточчыне, дзейнічае паспяхова многа беларускіх аматарскіх калектываў, якія за сабой маюць вялікі стаж. Удасканальваюць, узбагачаюць, аднаўляюць свой рэпертуар. Папаўняюцца новымі членамі — артыстамі. Аб адным з такіх узорных калектываў хачу падзяліцца сваімі ўражаннямі, успамінамі, радасцю.

Калектыў беларускай песні „Маланка” дзейнічае з 1990 года ў Бельскім доме культуры ў БельскуПадляшскім. Сёння налічвае ён 14 асоб, у гэтым 9 асоб спявае ў вакальнай групе — 6 жанчын і 3 мужчыны і 5 асоб іграе ў інструментальным калектыве ў складзе: I акардэон, II акардэон, скрыпка, басгітара і перкусія. Патранат над калектывам узяў Музей малой бацькаўшчыны ў Студзіводах.

Заснавальнікам калектыву і пастаянным мастацкім кіраўніком з’яўляецца Сяргей Лукашук — былы многагадовы дырэктар Бельскага дома культуры. Творчая біяграфія гэтага выдатнага музыканта і педагога распачалася ў палавіне 60х гадоў ХХ стагоддзя.

Калектыў „Маланка” выконвае ў першую чаргу народныя і аўтарскія беларускія песні, а таксама застольныя, якія дараць людзям радасць, выклікаюць суперажыванне, прымушаюць задумацца, пра якія не адно пакаленне можа сказаць: „Гэта нашы песні”.

На працягу 26гадовай дзейнасці, калектыў правёў больш чым 550 канцэртаў. „Маланка” выступала практычна на ўсіх аўтарытэтных мерапрыемствах у Падляшскім ваяводстве, ва ўсёй краіне і за мяжой. У 1993 годзе прэзентавалася (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF