Ніва № 44 (3155), 30 кастрычніка 2016 г.

70 гадоў калектыву «Арляне»

Аляксей МАРОЗ

Народны калектыў «Арляне» з Орлі дзейнічае на Беласточчыне найдаўжэй з ліку ўсіх беларускіх самадзейных калектываў, бо ажно 70 гадоў. Пасля Другой сусветнай вайны заснаваў яго мясцовы псаломшчык Радзівон Агіевіч, які адначасова стаў музычным кіраўніком калектыву. Першапачаткова называўся ён «Мандаліні — спевакі з Орлі», таму што многія яго члены ігралі на мандалінах, балалайках, гітарах і арфе. Цяпер мы ведаем калектыў пад назвай «Арляне», які расслаўляе беларускае слова і культуру падчас мерапрыемстваў у Падляшскім ваяводстве і па за нашым рэгіёнам. «Арляне» здабываюць прызавыя месцы на фестывалях «Беларуская песня», дабіваюцца поспехаў на шматлікіх аглядах. Многа цёплых слоў спевакі пачулі на юбілейным святкаванні ў гонар 70годдзя дзейнасці, якое 15 кастрычніка адбылося ў Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Арлянскай зямлі ў Орлі. Госці з па за Арлянскай гміны па дарозе з радасцю або цікаўнасцю спаглядалі на ўказальнікі з назвамі мясцовасцей гміны на польскай і беларускай мовах.

Падчас юбілейнай урачыстасці ў спартыўнай зале арлянскай школы члены калектыву «Арляне» прывіталі войта гміны Пятра Сэльвесюка караваем і выступілі з прывітальнай песняй. У ходзе канцэрта запрэзентавалі яны свае лепшыя песні, перш за ўсё народныя творы ў апрацоўцы свайго музычнага кіраўніка Міколы Фадзіна з Гродна, які займаецца з «Арлянамі» чвэрць стагоддзя. Акампанемент арлянскаму калектыву саставілі сам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF