Ніва № 43 (3154), 23 кастрычніка 2016 г.

Матывы з акружаючай прыроды на мастацкай тканіне

Аляксей МАРОЗ

Майстэрня габелену дзейнічае ў Гайнаўскім доме культуры ўжо 12 гадоў і займаецца пошукамі новага ў ткацкім мастацтве, якое выводзіцца з мясцовых традыцый. На Гайнаўшчыне вясковыя жанчыны ў мінулым ткалі на кроснах, карыстаючыся традыцыйнымі ўзорамі сваіх мам і бабуль, а таксама ствараючы новыя. На пакрывалах і абрусах побач птушак, аленяў і даўніх раслінных узораў паяўляліся новыя матывы. Частка жанчын займаецца ў гайнаўскай майстэрні габелену ўжо 12 гадоў, а некаторыя далучыліся да іх толькі некалькі гадоў таму. Усе яны часта карыстаюцца прыроднымі матывамі, паколькі акружаючае іх асяроддзе натхняе да пошукаў новых арнаментаў. Гэта можна ўбачыць на адкрытай 30 верасня ў Гайнаўскім доме культуры выставе майстэрні габелену «Мастацкая тканіна — сонца на каберцы», дзе розныя матывы з сонцам або толькі інспіраваныя сонцам прэзентуюцца на мастацкіх тканінах, выкананых рознымі тэхнікамі.

Выставу адкрыла і прывітала сабраных мастацкая кіраўнік ГДК Ядвіга ЛяхКучкін, якая пахваліла ўдзельніц майстэрні габелену за выкананне вельмі прыгожых тканых прац. Дырэктар ГДК Расціслаў Кунцэвіч пахваліў гайнаўскіх жанчын за здольнасці і цярплівасць, неабходныя падчас выконвання мастацкіх тканін. Апякунка ткацкай майстэрні Зінаіда Якуць і згаданыя кіраўнікі ГДК удзельніцам ткацкіх заняткаў уручалі дыпломы, падарункі і выдадзеныя з нагоды выставы буклеты са здымкамі прэзентаваных на экспазіцыі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF