Ніва № 42 (3153), 16 кастрычніка 2016 г.

Белфэст у Белавежскай пушчы

Аляксей МАРОЗ

Старына і суседнія вёскі ўзніклі на пушчанскіх палянах. Продкі мясцовых жыхароў самі расчысцілі ў пушчы месцы для сельскагаспадарчай вытворчасці. Спачатку сяліліся яны сюды перш за ўсё, каб ахоўваць Белавежскую пушчу і даглядаць за пушчанскім лесам. Дзякуючы ім Белавежская пушча захавалася як самы лепшы, першабытны лес у Еўропе. Пасля Другой сусветнай вайны першапачаткова ўся пушча мела ўвайсці ў састаў Савецкага Саюза, але канчаткова мяжа падзяліла Белавежскую пушчу на дзве часткі. Жыхары памежнай Старыны і суседніх вёсак ды іх госці 24 верасня прыбылі ў Старыну на беларускі фэст з цыкла «І тут жывуць людзі», арганізаваны Музеем і асяродкам беларускай культуры з Гайнаўкі, у супрацы з Гмінным асяродкам культуры ў ДубічахЦаркоўных. Старажылы прыгадалі, што музычнае мерапрыемства ладзілася ў Старыне вельмі даўно, а беларускага фэсту ў сваёй вёсцы нават не памятаюць.

Па дарозе ў Старыну меў я нагоду захапляцца прыгажосцю Белавежскай пушчы. Аднак сумна было глядзець на малады лес, які вырас на палянах, дзе раней былі палі, з такой цяжкасцю асвоены ў мінулым для сельскагаспадарчай прадукцыі. Зараз у Старыне і суседніх сёлах засталіся жыць перш за ўсё старэйшыя людзі. Ім ужо не пад сілу апрацоўваць зямлю і змагацца з дзікамі. Таму частка палёў на пушчанскіх палянах была аблесена яе ўласнікамі. Сталі таксама паяўляцца самасейкі на неапрацоўваных палях і лугах. Мясцовае насельніцтва раней працавала ў пушчы (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF