Ніва № 41 (3152), 9 кастрычніка 2016 г.

У палескай глыбінцы (57)

Ганны КАНДРАЦЮК

У Любязь я прыехала паглядзець на Прыпяць і яе меандры, распытаць у людзей пра сувязь з ракой і возерам. Мая палеская вандроўка пачалася з прысвіцязскіх балот у Шацкім раёне, дзе крыніцы палескай Амазонкі. Ад пачатку цікавіла мяне вусная народная творчасць, звязаная з ракой, легенды, песні, былі. Але на гэтым грунце чакала мяне поўная параза. Толькі ў адным месцы, дакладна ў Любомлі, ведалі адкуль назоў Прыпяць. Аповед быў настолькі схематычны і спрошчаны, што сам расказчык на канец сказанага моцна ўсумніўся. Назоў атрымаўся нібыта з таго, што Прыпяць выплывае з пяці розных крыніц, якія зліваюцца ў адну плынь. Сцяпан Бамбіза з беларускіх Лясковічаў, аўтар эксклюзіўнага фотаальбома «Маё Палессе», прапануе набліжаную версію. Паводле яго, назоў бярэцца ад пятнаццаці прытокаў, што ўліваюцца ў Прыпяць. Калі злічыць усе прытокі і крыніцы, легенды губляюць сэнс, ды замест пабольшыць значэнне і веліч ракі, відавочна яе абмяжоўваюць. На самой справе ў Прыпяці 123 прытокі. Колькі крыніц — ніхто яшчэ не злічыў.

Калі ў Любязі я спытала адкуль назоў іх ракі, у адказ пачулася эмацыйная скарга:

— А ў нас такая бяда, не расказаць...

— Якая бяда?

— Ужо два гады запар пануе такая засуха, што страх падумаць, што далей будзе. Рака вясною не разлілася, а месцамі так перасохла, што можна яе перайсці ўброд. Найстарэйшыя людзі такога не памятаюць...

Прыпрыпяцкія палешукі цудоўна адрозніваюцца ад сучасных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF