Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Бельскі вальс

Яўген ВАПА

У канцы верасня палымянымі колерамі пачынаюць разгарацца акружаючыя нас дрэвы і найменшыя кусты. Крыху халоднага ветру і лістоўе раптоўна закружыць у самазнішчальным танцы. Але пакуль апошні скручаны лісток складзе сваю ахвяру мацізямлі, то будзе радаваць нас непаўторнасцю фарбаў восеньскага пейзажу. А мы, як зачараваныя, будзем углядацца ў тое прыгожае і старацца захаваць ад забыцця светласць і цеплыню адыходзячых лета і вясны. Таксама будзем намагацца захаваць ад забыцця нашу маладосць, нашы юнацкія гады — час летуценных мараў, якія нас, несеных ветрам часу, гісторыі і прасторы, раскінулі і закінулі ў чаканыя або непажаданыя месцы. У месцы, якія нас звялі з людзьмі, з якімі хочам быць або як найдалей ад некаторых уцячы. Толькі куды і да каго тады вяртацца? З кім і дзе можна ізноў пачаць верыць і марыць? Асабліва, калі больш перажытага за намі, чымсьці жыцця наперадзе... Але, як адвечна жаданым веснавою парою з’яўляецца жураўліны кліч і першы бусліны клёкат у роднай прасторы, то з гадамі самымі моцнымі ўзгадванымі і чаканымі з’яўляюцца сустрэчы з людзьмі і сябрамі маладосці, часта так доўга нябачанымі....

Напрыканцы гэтага тыдня будзе праходзіць ужо восьмы з’езд выпускнікоў Бельскага беларускага ліцэя. З гэтай нагоды ад мяне асабіста і ўсёй рэдакцыі прыміце, шаноўныя выпускнікі, словы пашаны за непрымушаную нікім ахвоту да чарговай сяброўскай сустрэчы. А асобам, якія ўсклалі на сябе абавязкі арганізацыйнага камітэта, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF