Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

Выбарчыя анекдоты

Віктар САЗОНАЎ

На гарадзенскім прыпынку гарадскога транспарту размаўляюць дзве старэнькія кабеты:

— Па тэлевізары казалі, што на гэтыя выходныя зноў выбары будуць, — цяжка ўздыхнуўшы кажа адна. — Трэба ісці.

— А за каго цяпер трэба галасаваць? — са шчырай цікавасцю пытае другая.

— Цяпер, мабыць, за Пуціна, — адказвае суразмоўніца.

Стала крыху смешна. І не таму, што праўладны беларускі электарат, якога фармуе тэлевізар, зусім заблытаўся ў беларускіх і расійскіх прапагандысцкіх тэлепраграмах і, згубіўшы апошнюю сувязь з рэальнасцю, ужо перастаў адрозніваць дзе і якія праходзяць выбары. І не таму смешна, што яны шчыра вераць, што ім трэба абавязкова ісці і некага падтрымліваць, бо нехта там зверху патрабуе ад іх гэтага. А смешна таму, што яны насамрэч думаюць, што ад іх голасу нешта залежыць. І што каманду куды ісці, і за каго галасаваць яны, на іх думку, як шпіёны ў савецкіх фільмах, атрымліваюць асабіста па іх уласным тэлевізары.

А па тэлевізары, дзе ідуць пераважна расійскія каналы, бо гэта сучасная Беларусь, зноў заклікалі ісці на выбары ў наступныя выходныя пасля беларускіх выбараў. Ну і што, што выбары ў Расіі! Але ж тэлевізар то ў Беларусі! Ну як тут зазамбаванаму прафесійнаму галасавальшчыку разабрацца што першаснае, а што другаснае. Галоўнае — выканаць загад.

Не ведаю як там расійскія выбарцы, што яны там мяркуюць пра свае выбары, пайшлі на іх ці не, а вось частка беларускіх, як аказваецца, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF