Ніва № 39 (3150), 25 верасня 2016 г.

У Гарадку дажалі і заспявалі

Міра ЛУКША

Пасля падзячных багаслужбаў у гарадоцкіх каталіцкім і праваслаўным храмах у вераснёвае поўнае лета хто жывы дабіраўся над вадасховішча ў Зарэчанах. Тут, 10 верасня, над дыхаючым халадком штучным азярцом, перад гожа аздобленай сцэнай і багатымі пладамі Гарадоцкай зямлі заселі гледачы фэсту. Быў гэта і бульбафэст, і збожжафэст, плённабеларускі.

Даніна была аддадзена і «пану» — на сцэне шматслоўна выступілі палітыкі і чыноўнікі, што было прынята цярпліва і са зразуменнем. «Вароны крычаць, хіба на дождж» — каментавалі дасціпныя тры дзядкі ў другім радзе амфітэатра. Адзін з дзядуляў, былы гаспадар, жыхар Радуніна Пятро Мартонік адзначыў, як і многія нашы старыя беларусы, што жывецца цяпер так, што лепш не трэба, адно здароўе не тое, «паверыце ці не». Цешыліся дзядзькі як і ўсе сабраныя нагодай паслухаць песень і людзей пабачыць. І праўда, важна таксама сесці ў добрым месцы. Я здабыла багаты плён анлайн — апынулася на траекторыі палёту бульбін, якія ўжываліся ў двух конкурсах і, нятрапіўшыя ў вядзерца ці ў бутэльку, прызямляліся акурат на мне. Бамбардзіраванне здаровымі, прыгожымі клубнямі ўспрыняла я як шчодры падарунак ад лёсу, які сёлета здорава паганяў мяне па плённых беларускіх спеўнапасвенчаных івентах. І адчувала сябе як той змораны спёкай земляроб, усё ж уцешаны здабыткамі нашай зямлі. І з шырокай усмешкай, як і «Але Бабкі» з Залук і ВалілДвара, частуючыя смачнымі вырабамі разявак, падала і я ў свойскія (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF