Ніва № 37 (3148), 11 верасня 2016 г.

Варэнне круглы год

Яўген ВАПА

Чалавек жыве і часта не дацэньвае таго, што мае. Сваім нараканнем можна давесці іншых людзей да шаленства, а ў некаторых нават выклікаць патрэбу закупкі пісталета. У мяне, на шчасце, на такіх брахуноў ёсць лякарства ў выглядзе... варэння. Найлепей з яблык і сліў. І калі мая сяброўка Валярына з ДавыдГарадка прывезла ў гэтыя выходныя падарунак у выглядзе слоіка варэння з яблык, я проста ад радасці расплыўся. Ну і з падарункам справіўся вокамгненна, уключна з аблізваннем пальца на канец. Проста смак варэння быў неверагодна класны. Перад маімі вачыма ўзгадаўся адразу вобраз, калі гэтай парою мая мама на кухні цэлымі днямі гатавала варэнне. Пахі і смакі дзяцінства заўсёды будуць з намі. Але не толькі пра варэнне хачу сёння распавесці.

Без аніякай фальшывай агаворкі магу напісаць, што ў гэтыя выходныя Беласток стаў сапраўднай культурнай сталіцай. Колькасць мерапрыемстваў нават найбольшых ныцікаў павінна прымусіць да сцвярджэння, што ў нас не ўсё найгоршае. Канцэрт Ніно Катамадзэ ў суботу і «Народны альбом» у нядзелю гэта проста жамчужынкі ў нашым падляшскім свеце. Праз тыдзень пра «Народны альбом» напіша дэталёва Мікола Ваўранюк, але сёння хачу сказаць толькі адно: для мяне гэтая падзея стала проста варэннем на душу. І рэч неверагодная — Мінск, Гродна, Варшава ў мінулую нядзелю пераехалі ў Беласток. Колькасць вядомых прадстаўнікоў беларускай культуры, палітыкі, журналістыкі магла ўразіць нават найбольшых малавераў. І (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF