Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Нібы разам, а заўсёды асобна

Міхал МІНЦЭВІЧ

На працягу ўсёй 400гадовай яўрэйскай прысутнасці ў Орлі яўрэі больш за два стагоддзі дамінавалі ў мястэчку ў колькасным, эканамічным і культурным плане; многа элементаў яўрэйскай культуры пранікла ў хрысціянскую. Яўрэі вельмі бераглі сваю адасобленасць, нават штодзённа былі быццам разам, аднак заўсёды асобна. Гэтая тэма астаецца незавершанай гісторыяй. Вяртаюся да некаторых успамінаў арлян, падмацаваных успамінамі колішняга жыхара Орлі ды Прыкарпацця.

Сафія Нядзельская (26.11.19162.02.2001): Арлянскія яўрэі былі вельмі інтэлігентнымі і культурнымі людзьмі. Ніколі я не бачыла п’янага яўрэя. Займаліся яны пераважна гандлем.

Яўрэйская моладзь апраналася вельмі модна, бо ў іх былі сваякі ў Амерыцы, якія прысылалі шыкоўную вопратку. Мы пасля абеду спецыяльна хадзілі на рынак паглядзець у што апранаюцца яўрэйскія модніцы; былі гэта прыгожыя жанчыны.

Яўрэі жаніліся між сабою, пасля доўгага знаёмства, часта нават пасля васьмі гадоў. Сям’я маладой рыхтавала багаты пасаг. Бедным яўрэйкам складана было выйсці замуж. Здараліся старыя дзевы, якіх называлі матронамі. Калі жаніліся бедныя, іншыя яўрэі ўспамагалі іх — збіралі ім у бажніцы падчас шлюбу грошы ды ў яўрэйскай школе.

На свята Страшнага дня ўсе яўрэі ішлі маліцца ў бажніцу. Там гарэлі тоўстыя паўметровыя свечы. Нашы маладыя жулікі часта ўпускалі ў бажніцу варону або голуба. Спалоханая птушка лётала па храме і тушыла свечкі, а яўрэі голасна (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF