Ніва № 34 (3145), 21 жніўня 2016 г.

Першыя святкаванні ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці

Аляксей МАРОЗ

У апошнюю нядзелю ліпеня ў Залешанах Кляшчэлеўскай гміны сабраліся многія святары і сотні вернікаў, каб першы раз святкаваць у гонар Залешанскай іконы Божай Маці. Малітвы падчас літургіі ўзначаліў мітрапаліт варшаўскі і ўсяе Польшчы Сава.

— Чалавек, які хварэў і прыехаў да нас памаліцца і прасіць выздараўлення, падчас літургіі ўбачыў Божую Маці на іконе ў акружэнні сямі анёлаў. Пасля, падчас сну, некалькі разоў пачуў ён мілы жаночы голас, які гаварыў, каб напісаць ікону Божай Маці, якую гэты чалавек убачыў падчас малітваў у нашай царкве і пачуў ён словы трапара Багародзіцы. Гэты мужчына выздаравеў і была здзейснена пачутая ім просьба, — сказала ігумення Елізавета (Нічыпарук), якая з 2007 года кіруе дзейнасцю Жаночага манаскага дома святой велікамучаніцы Кацярыны ў Залешанах.

Манаскі дом паўстаў на месцы, дзе раней жыла і гаспадарыла сям’я. Здарэнне ў залешанскай царкве з мужчынам адбылося ў ліпені 2013 года і таму ў гэтым месяцы будуць адбывацца святкаванні ў гонар Залешанскай іконы Божай Маці. Вялікая ікона Божай Маці, акружанай сямю анёламі, знаходзіцца ў драўлянай царкве манаскага дома. Знізу на іконе напісаны словы трапара, пачутага мужчынам падчас сну. Злева ад трапара бачны на іконе дом, заняты пажарам, а справа — трое малых дзетак у агні. Іх таксама ўбачыў у царкве згаданы чалавек. Паводле манахіні Елізаветы, напісаныя на іконе дом і дзеткі ў агні (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF