Ніва № 31 (3142), 31 ліпеня 2016 г.

Залукі — шуканне кветкі 500+

Міра ЛУКША

Купалле ладзім у Залуках, у моцнай вёсцы з зухаватымі і таленавітымі гаспадарамі і гаспадынямі. Яны ўтрымалі сваю школу, заснаваўшы сваё грамадскакультурнае таварыства «Залукі над Супраслю». Кіруе ім Ірэна Каранкевіч, адна з сябровак «Каліны» — аднаго з музычных калектываў, якія дзейнічаюць у вёсцы, — сказаў дырэктар Гміннага цэнтра культуры — Дома культуры імя Кастуся Каліноўскага ў Гарадку Юрка Астапчук. — І на Купалле ўсе бегаюць за папараць кветкай 500 +, таму вёсачка трымаецца і спявае «Вёсачка мая», мая чараўніца! А калі пачалася арганізацыя Купалля тут? Ну, здаецца, яшчэ за «першага Прымака». І на свята з’язджаюцца са сваёй мастацкай праграмай дзясяткі сябруючых з «Калінай» калектываў з навакольных гмін, але асновай спеўнай праграмы з’яўляюцца, перш за ўсё «Каліна», «Калінка» і іншыя гарадоцкія гурты, у якіх спяваюць усе пакаленні. Жыве Гарадоцкая гміна, калі растуць дзеці!

У трынаццаты раз у падгарадоцкіх Залуках усе шчыра, у яркім сонцы, гулялі на свяце вады, агню, сонца і любові. Неслі вянкі, праўда, у большасці не дзеўкі, інаўгуравалі мерапрыемства спевам гімна ночы Купалы, калі ночы самыя кароткія і дні самыя доўгія ў годзе. Вядома, задума на арганізацыю імпрэзы прыйшла ў галаву «старой» „Каліне”. І так, не старэючыя цётачкі трынаццаць гадоў таму падумалі: нашто яны маюць ездзіць на „Ноч Купалы” ў далёкую Белавежу, і сваё мерапрыемства назвалі „Купальночка”. На сённяшні дзень гэта ці не адзіны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF