Ніва № 30 (3141), 24 ліпеня 2016 г.

У палескай глыбінцы (48)

Ганна КАНДРАЦЮК

А ці сёлета чарніцы ў вас абрадзілі? — пытаю ў цёткі Веры з ГутыБаравенскай.

— Як ніколі! Іх проста не перабраць, — жанчына, каб выказаць увесь гэты цуд, раскошна ківае галавой. І дадае: — Бо ведаеце, у нас вайна, нястачы, а тут такі залаты ўраджай абсыпаўся з неба. Кожны, хто мае рукі і ногі, спяшае ў лес, каб сабе падзарабіць... Раней людзі збіралі ягады на свае патрэбы. Сушылі на зімку. Гатавалі сочыва, канфіцюры. А зараз, — кажа мая субяседніца, — гэта вялікія грошы. Людзі ад рання да ночы шчыруюць у лесе. Ды нават гарадскія спецыяльна бяруць водпуск, каб падзарабіць на чарніцах.

— Ці шмат грошай можна зарабіць на чарніцах? — пытаю.

— Дастаткова! — чую ашчаднатаемны адказ. На Палессі такая мода, каб не хвастацца багаццем. Хвальба наклікае зайздрасць, правакуе чары, хваробы.

Каб дэталёва высветліць справу чарніц і рытуалаў, звязаных з гэтай архаічналясной культурай, цётка Вера запрашае ў сваё сяло. Ды не проста запрашае, а спакушае абяцанкай. Там жанчыны з калектыву «Прыданкі» праспяваюць мне ягадныя песні ды яшчэ вядзерца йігодок назбіраюць. Каб добра і салодка іх успамінала. Запрашэнне, як не цікава, напамінала доўгатэрміновую візу, паколькі датычыла збіральнага сезона. Палескі сезон на чарніцы пачынаецца ў палове чэрвеня і цягнецца ажно да канца ліпеня.

* * *

У чарговае палескае падарожжа я падалася 11 ліпеня, напярэдадні свята Пятра і Паўла. У спякотным, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF