Ніва № 29 (3140), 17 ліпеня 2016 г.

Супрацоўніцтва беларускай і літоўскай школ

Аляксей МАРОЗ

Пры канцы школьнага года вучні літоўскіх класаў Гімназіі з польскай і літоўскай мовай навучання ў Пуньску наведалі Школьнапрадшкольны комплекс у Нарве. Госці пазнаёміліся з вучнямі Нарваўскай гміны, якія ў школе вучацца беларускай мове і супольна з імі пабывалі ў розных месцах Гайнаўскага і Бельскага паветаў. Маладым літоўцам цікавымі былі беларуская культура, праваслаўе і цэрквы.

Моладзь з Пуньска і Нарвы спаткаў я ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы. Агнешка Ціханюк распавяла ім пра жыццё беларусаў у мінулым на Гайнаўшчыне і ў суседніх рэгіёнах і паказала пастаянныя і часовыя выставы Гайнаўскага белмузея.

— Нам тут падабаецца, бо апрача звычайных экспазіцый, ёсць выстава з выкарыстаннем мультымедыйнай тэхнікі, — сказалі госці з Пуньска.

Вучні з Гімназіі ў Пуньску прыехалі ў нарваўскую школу па запрашэнні яе дырэкцыі.

— Нашым вучням патрэбны станоўчы прыклад адукацыі нацыянальнай меншасці на іх роднай мове. Мы рашыліся запрасіць да супрацоўніцтва Гімназію ў Пуньску, дзе ў літоўскіх класах амаль усе прадметы выкладаюцца на літоўскай мове. Цяпер вучні нашай і літоўскай школ толькі знаёмяцца. Восенню маем намер наведаць школу ў Пуньску і тады нашы вучні будуць мець нагоду пераканацца, што літоўская моладзь размаўляе палітоўску дома і ў сваёй школе. Супрацоўніцтва паміж школамі можа паказаць нашым вучням, што ў літоўцаў іншы падыход да адукацыі на (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF