Ніва № 27 (3138), 3 ліпеня 2016 г.

Вырашае большасць

Міраслаў ГРЫКА

Дэмакратыя выцякае з Еўропы, як альпійскія ледавікі — неяк так спадсподу і амаль незаўважнымі раўчукамі. Лядовыя языкі вядома чаму расплываюцца — з за глабальнага пацяплення. Пад яго ўплывам курчацца, плавяцца, абкрышваюцца, застаюцца адно ў высокіх горах. Але чаму ДЭМАКРАТЫЯ? Яна ўжо адвярнулася з Турцыі і Венгрыі. Абкрышылася ў Чэхіі і Славакіі. Нашмат раней растала ў Расіі і Беларусі. Цяпер выплывае з Польшчы. Параўнанне з году ў год паказвае, што хуткасць яе дэградацыі відавочна паскараецца. Усё ж некалькі месяцаў таму мы жылі ў шчасным перакананні, што канстытуцыйная імунная сістэма ў Польшчы можа лёгка справіцца з вірусам аўтарытарызму нястрымным на працягу некаторага часу ў свеце. І, пэўна, дала б сабе рады так ці інакш. На жаль, мы не прадбачылі, што яе свойская, таксічная, але не празмерна шкоднасная мутацыя так хутка трансфармуецца ў выгляд цяперашняй улады. Несумненна, улады забяспечанай у атруту аўтакратызму. Ну, што ж, гэта здарылася. Давайце не будзем забываць і пра тое, што дэмакратыя, будучая волевыяўленнем большасці, была для яе спрыяльным асяроддзем. Інакш кажучы, без дэмакратыі большасці не было б аўтакратызму меншасці. Асмелюся нават выказаць тэзіс, што сённяшні аўтарытарызм у Расіі, Беларусі, Венгрыі і ў Польшчы быў пабудаваны на падмурку дэмакратыі. Таму праўда, што мы цяпер маем такую ўладу, якую маем. Аб гэтым вырашыла большасць. Але большасць неабавязкова заўсёды мае рацыю. Тым не менш, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF