Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Святая Еўфрасіння Полацкая ў Гайнаўцы

Аляксей МАРОЗ

Урачыстасці ўнясення іконы з часціцай мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай у СвятаТроіцкі сабор у Гайнаўцы адбыліся 4 і 5 чэрвеня, у дзень памяці святой. Спадарожнічала ім канферэнцыя, прысвечаная прападобнай Еўфрасінні і іншым святым Беларускай зямлі, якая адбылася ў Гайнаўскім доме культуры. СвятаТроіцкі сабор збудаваны быў у Гайнаўцы пад наглядам мітрафорнага протаіерэя Антонія Дзевятоўскага, які падчас Другой сусветнай вайны першым стаў служыць у Сафійскім саборы ў Полацку, які пасля рэвалюцыі быў закрыты. Айцец Антоній з тэрыторыі сённяшняй Рэспублікі Беларусь пераехаў служыць у Польшчу і пасля стаў настаяцелем тады яшчэ адзінага гайнаўскага прыхода. Разам з вернікамі рашыліся, што круглая бакавая царква ў саборы будзе прысвечана святым Беларускай зямлі і там на сценах храма напісаны выявы прападобнай Еўфрасінні Полацкай і астатніх святых. Пасярэдзіне гэтай царквы ляжыць ікона з часціцай мошчаў святога дзіцяткі Гаўрыіла. Вялікая ікона з часціцай мошчаў прападобнай Еўфрасінні Полацкай у вельмі прыгожым ківоце знаходзіцца справа галоўнай царквы сабора, у якой найчасцей адбываюцца багаслужбы.

— Звярнуўся да нас Марк Якімюк з просьбай арганізаваць урачыстасці з нагоды прывязення ў Гайнаўку іконы з мошчамі прападобнай Еўфрасінні Полацкай і мы згадзіліся. Мы рады, што такая вялікая святая ў іконе з часціцамі мошчаў прыбывае ў Гайнаўку і можна будзе маліцца да яе і прасіць хадайніцтва ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF