Ніва № 26 (3137), 26 чэрвеня 2016 г.

Права на абарону

Віктар САЗОНАЎ

Чарговы масавы расстрэл людзей у начным клубе „Пульс” у горадзе Арланда з новай сілай абудзіў спрэчку, ці можна свабодна прадаваць зброю людзям.

Калісьці я ўжо выказваў свае думкі на гэтую тэму і не пачынаў бы яе зноў, каб не адна акалічнасць. Тады ў мяне была зброя, якую я легальна набыў у паляўнічай краме. Гэта было не так проста зрабіць, я вам скажу. У Беларусі надзвычай жорсткі кантроль за зброяй, як і ва ўсіх аўтарытарных і таталітарных краінах. Таму проста таго факту, што я паляўнічы, было мала. Трэба быў яшчэ дазвол з міліцыі, якая праверыла ўсё, што магла і не магла, не грэбуючы і размовамі з суседзямі. І каб хоць адзін з іх сказаў, што бачыў мяне ў стане агрэсіі або ап’янення, на дазволе можна было б паставіць вялікі крыж.

У той час у мяне яшчэ не было затрыманняў у міліцыю, пакаранняў за масавыя акцыі, судоў і адсідак ва ўтульных камерах, таму стрэльбу мне хоць і з вялікімі цяжкасцямі набыць усё ж удалося. Пашкадаваў я пра гэта ледзьве не адразу. Бо ў маё недатыкальнае жыллё сталі наведвацца прадстаўнікі міліцыі з праверкамі, задачай якіх было даведацца як там адчувае сябе мая стрэльба. Такой увагі і павагі як мая стрэльба хіба што не ведаў ні адзін грамадзянін у краіне. Ну, можа толькі адзін.

Стрэльба заўсёды была ў полі зроку адпаведных службаў. Ну, а як толькі мяне замялі перад нейкімі чарговымі выбарамі ў міліцыю, то стрэльбу адразу забралі на пэўны перыяд, пакуль я не стану лаяльным да (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF