Ніва № 25 (3136), 19 чэрвеня 2016 г.

«Апошнія сведкі» ў выкананні Тэатра Гайнаўскага белмузея

Аляксей МАРОЗ

Тэатральная група, якая займаецца ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы пад кірункам Іаанны СтэльмашукТроц, вядомай нашай беларускай акцёркі, сцэнарысткі і рэжысёркі, 2 чэрвеня на сцэне белмузея ўдала паставіла спектакль «Апошнія сведкі», падрыхтаваны на падставе аднайменнай кніжкі Святланы Алексіевіч. Штуршком для напісання сцэнарыя стала прысуджэнне ў мінулым годзе Святлане Алексіевіч Нобелеўскай прэміі па літаратуры.

— Калі Святлана Алексіевіч атрымала Нобелеўскую прэмію, я рашылася наблізіць яе творчасць нашай публіцы, каб людзі пазналі яе вартасць. Яшчэ раней я прачытала кніжку «У вайны не жаночае аблічча», але яна трывала ўкаранёная ў савецкія рэаліі, якія не надта зразумелыя публіцы на Беласточчыне, асабліва моладзі. Затое кранулі мяне «Апошнія сведкі», у якой змешчаны ўспаміны і шчырыя расказы дзетак аб падзеях перыяду вайны ў Беларусі. Яны ўніверсальныя, маглі б адбыцца ў ваенны час таксама і ў нас, на Беласточчыне. Таму я рашылася падрыхтаваць сцэнарый паводле гэтай кніжкі, — скажа пасля завяршэння тэатральнай пастаноўкі Іаанна СтэльмашукТроц, якая перад гэтым разам з дырэктарам Гайнаўскага белмузея Тамашам Ціханюком уручыць кветкі выступаючай моладзі (ролі выконвалі гайнаўскія белліцэісты, гайнаўскі і бельскі белгімназісты ды вучаніца І Агульнаадукацыйнага ліцэя ў Гайнаўцы), пахваліць выканаўцаў і выслухае многа пахвальных слоў у адрас сваіх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF