Ніва № 21 (3132), 22 мая 2016 г.

З крынскай бібліятэкі

Іаанна ЧАБАН

Жывуць у Крынках людзіанёлы. Не ведаю колькі іх тут дакладна пражывае. Я асабіста сустрэла чацвёра. Сярод іх — 26гадовы крынчанін Пётр Звяжынскі. Паанёльску пазбягае ён камер, рэфлектараў, мікрафонаў і дыктафонаў. Хаця займае пасаду дырэктара Гміннай бібліятэкі, на працу апранаецца ў чорную, спартыўную вопратку. Усё робіць сам, нават парадкі наводзіць у бібліятэчным агародзе бо, як кажа, клікаць на дапамогу іншых мужчын з гміннай інтэрвенцыі яму не гонар.

Не адмовіўся ад сустрэчы з журналістам нашага тыднёвіка, хаця, убачыўшы дыктафон, на хвіліну адняло яму мову.

Пётр Звяжынскі стаў дырэктарам Гміннай бібліятэкі ў Крынках адносна нядаўна, дакладна 1 жніўня 2014 года. Назначэнне ўспрымае як неспадзяванае, нечаканае вылучэнне. Раней працаваў у Беластоку. Не наракаў, прывык, але, вядома, працуючы на месцы можна крыху даўжэй паспаць.

Драўляны будынак крынскай бібліятэкі — помнік архітэктуры — знаходзіцца ля самой царквы. Старажылы кажуць, што калісь працавала ў ім царкоўная школа. Затое ніхто ў Крынках не ведаў, апрача светлай памяці Сакрата Яновіча, што ў гэтым будынку ў міжваенны перыяд дзейнічала таксама беларуская школа пратэстанцкага святара Лукаша ДзекуцьМалея.

— Чым адзначаліся Твае першыя дні ў крынскай бібліятэцы?

— Агульна кажучы, размерам працы парадкавага характару. Гэта быў сапраўдны выклік для мяне. Інспектары з Падляшскай ксёнжніцы занатавалі: „Працягваць (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF