Ніва № 20 (3131), 15 мая 2016 г.

На Юр’я ў Семяноўцы

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Геаграфічны слоўнік Каралеўства Польскага з 1889 года пра вёску згадваў даволі сціпла: „Siemionówka, wieś i dobra nad Narwią, pow. wołkowyski, gm. Tarnopol, o 60 wiorst od Wołkowyska”. Бо ў той час Семяноўка была адной з многіх, не надта прыкметнай вёскай. Тады яшчэ не было там чыгункі, яна завітае пад Семяноўку ў 1906 годзе. І расславіць гэты тапонім у эпоху „дружбы народаў”, калі назву вёскі прыме комплекс памежных перагрузачных рампаў. І ў эпоху „Другой Польшчы”, калі назву вёскі прыме будаваны на Нарве вадаём.

У згаданыя геркаўскія сытыя гады ў Семяноўку было ў суткі бадай сем курсаў цягнікоў з Гайнаўкі. Тыя цягнікі „цягалі” ў тую ж Гайнаўку рабочых у тамашнія дрэваапрацоўчыя заводы і моладзь у тамашнія школы. І выцягнулі тую моладзь у шырокі свет. У 1990я гады ў выніку гаспадарчых і дэмаграфічных змен цягнікі апусцелі і паволі пасажырскі транспарт на гэтай лініі кануў у Лету. А была ж яна, тая чыгунка, своеасаблівай пупавінай, якая звязвала ў той час Нараўчанскую гміну з вонкавым светам. Яна не займела нейкай асаблівай легенды, накшталт славутай амерыканскай дарогі № 66 з Чыкага ў ЛосАнджэлес, па якой амерыканскі Усход рвануў у напрамку амерыканскага Захаду.

З ходам часу ролю згаданай пупавіны стала прымаць на сябе ваяводская дарога № 687. Вікіпедыя: „Droga wojewódzka nr 687 — droga wojewódzka w województwie podlaskim łącząca Juszkowy Gród z Nowosadami o długości ok. 25 km. Droga zaczyna się na (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF