Ніва № 19 (3130), 08 мая 2016 г.

V Кніжны кірмаш у Беластоку

Уршуля ШУБЗДА

У нядзелю 24 красавіка ў Беластоку закончыўся трохдзённы Міжнародны кніжны кірмаш. Гэта быў пяты выпуск кніжнага мерапрыемства, які прынёс самы вялікі поспех — як арганізатарам, так і выдаўцам ды шматлікім аўтарам.

Такога багацця кніжных прапаноў чакалі ўсе аматары літаратуры. Амаль 70 экспанентаў, дзясяткі аўтараў, семінараў і тры дні напружаных сустрэч — так у двух словах можна апісаць толькі што завершаны Міжнародны кніжны кірмаш у Беластоку. Арганізаваны Фондам «Суседзі» кірмаш з’яўляецца найбуйнейшым такога тыпу ва ўсходняй частцы Польшчы культурным мерапрыемствам, якое прыцягвае натоўпы наведвальнікаў. У гэтым годзе кірмаш праходзіў у будынку Падляшскай оперы і філармоніі ў Беластоку і Лялечным тэатры з 22 па 24 красавіка. Мерапрыемства суправаджаў літаратурны фестываль «На мяжы культур», у рамках якога адбыўся цэлы шэраг семінараў для дзяцей і моладзі, а таксама літаратурных майстаркласаў, якія вялі вядомыя рэпарцёры, між іншым, Енджэй Маравецкі і журналістка Дарота Вадэцкая.

Вялікай цікавасцю карысталіся аўтарскія сустрэчы з Анджэем Малешкам, Адамам Вайракам, Вацлавам Радзівіновічам, а таксама з Пятром Брысачам і Енджэем Маравецкім — аўтарамі кнігі «Ні адной выспы. Размовы пра Расію і Украіну» (выдавец: Фонд «Суседзі»), якая ў Беластоку мела адначасова сваю агульнапольскую прэм’еру.

Тым не менш, усіх уразіў Гжэгаж Касдэпкэ, які ў галоўнай зале сабраў амаль 700 слухачоў, у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF