Ніва № 17 (3128), 24 красавіка 2016 г.

Модлін

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Не ўсе асабістыя вехавыя падзеі помняцца, асабліва ж тады, калі жыццёвы кругаварот грузіць у памяць усё новыя і новыя факты, размяркоўваныя па той памяці паводле больш або менш перспектыўных прыярытэтаў, спіхаючы старыну на больш або менш забытыя перыферыі. Прызыў здаваўся быць аграмадным бар’ерам, калі ён быў наперадзе, а калі аставаўся за плячыма, аблазіў са сваіх хвілінна рэзкіх колераў. Мае супрызыўнікі неяк захавалі ў памяці той знакавы эпізод, які здарыўся звыш паўвеку таму і рашылі адзначыць няспешны „залаты” юбілей. У тым жа самым месцы, паводле геаграфічных каардынат, бо паводле іншых вызначальнікаў тое месца значна змянілася. А месцам гэтым была крэпасць Модлін...

Цяпер у Модлін з Беластока можна даехаць непасрэдна аўтобусам, на тамашні аэравакзал. Але ў даўні час туды ехалася поездам, таму і цяпер арганізатары вызначылі ўспамінковы старт менавіта на чыгуначным вакзале. Таму давялося мне спачатку заехаць у Варшаву. На аўтобусе, каб увачавідкі пабачыць прагрэс будавання з Беластока ў сталіцу сучаснай аўтамагістралі. З Беластока яна ўжо пракладзена ў Яжэва, а з Варшавы ў Вышкаў, плюс да гэтага кальцавыя Замбрава і АстровіМазавецкай. Ад Яжэва ў межах Падляшскага ваяводства будаўнічыя работы значна прасунутыя, новая аўтамагістраль не ўсюды пракладваецца тым жа шляхам што і дасюлешняя, яна ў некаторых месцах адхіляецца ад ранейшай трасы каля кіламетра. Вядуцца аграмадныя землярыйныя работы, будуюцца новыя масты і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF