Ніва № 15 (3126), 10 красавіка 2016 г.

Данос на Дзяржаву

Міраслаў ГРЫКА

Вось ударыў мяне сардэчны прыступ! У маім выпадку быў ён, на шчасце, неглыбокі, што зусім не азначае, што лячэнне можа быць пакінутым. Сэрца патрабуе спецыялізаванай і дарагой медыцынскай апекі. Паколькі я не быў застрахаваны, лячыцца ў дзяржаўных медыцынскіх установах не маю права. Я працаваў больш за 34 гады, у тым ліку больш за 20 на дзяржаўных пасадах на поўную стаўку. На жаль, у мінулыя, цяжкія, бо худыя гады, я быў заняты ў розных рэдакцыях, але толькі па кантракце. Такія пагадненні вызваляюць працадаўцаў ад абавязку страхаваць работніка. На самастрахаванне я не мог сабе дазволіць. Цяперашнія журналісцкія ганарары дазваляюць аплаціць толькі электраэнергію, падаткі і марны харч. Таму не дазволіў я адвезці сябе ў бальніцу, баючыся жахлівых выдаткаў на лячэнне. Інфаркт неяк перажыў. Прыйшоў я ў сябе толькі з дапамогай добрага доктара... з нававольскага госпісу, які абследаваў мяне, даў лекі, рэкамендуючы неадкладна падацца на спецыялізаванае абследаванне. Пайшоў я ва Упраўленне па занятасці ў Гайнаўцы для рэгістрацыі ў якасці беспрацоўнага, каб у такі спосаб атрымаць статус застрахаванай асобы. Ва ўстанове, для сямі дам, якія старанна паскрэбвалі пазногцямі па пісьмовых сталах, калі я ўвайшоў у пакой, быў я адзіным прасіцелем. Нягледзячы на гэта, я павінен быў гучна аказацца, паведамляючы ім аб маёй справе. Я запоўніў апытальнікі, вярнуўся з імі да кіраўнічкі. Крэсла для просьбіта стаяла побач яе стала, але не (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF