Ніва № 14 (3125), 3 красавіка 2016 г.

Культурная палітыка

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Вядзецца праца па распрацоўцы праекта «Праграмы палітыкі ў галіне культуры Беластока на 2016-2020 гады плюс». Некалькі гадоў таму я таксама ў «Ніве» заклікаў да распрацоўкі такой праграмы, спасылаючыся на аналагічны люблінскі дакумент, які забяспечвае тамашняй культуры годнае месца і падкрэслівае важную ролю ў гэтым аспекце мясцовай культуры нацыянальных і этнічных меншасцей. У сувязі з распрацоўкай беластоцкай праграмы ў апошні час вядуцца кансультацыі з рознымі асяроддзямі. Як адзначыў беластоцкі віцэпрэзідэнт па справах культуры Рафал Рудніцкі, мэта кансультацый — вызначэнне канцэпцыі і місіі культурнага развіцця Беластока і акрэсленне шэрагу стратэгічных прыярытэтаў у гэтай галіне. Адпраўной кропкай для абмеркавання з’яўляецца «Стратэгія развіцця горада Беластока на 2011-2020 гады плюс», «Праграма па прадухіленні расавай дыскрымінацыі, ксенафобіі і звязанай з імі неталерантнасці на 2014-2017 гады „Беласток для талерантнасці”», даследаванні Фонду лабараторных даследаванняў і сацыяльных дзеянняў «Soclab» і яго рэкамендацыі, змешчаныя ў рапарце «Прагулка па пракладзеных сцежках».

У самой стратэгіі падыход да прыярытэтаў датычных культуры вельмі павярхоўны, а культура трактуецца нароўні са спортам і турызмам. Культура меншасцей, якія пражываюць у Беластоку, ігнараваная. У сваю чаргу ў дакуменце «Беласток для талерантнасці» ў галіне культуры запісана неабходнасць «павышэння ўзроўню ведаў аб культуры, рэлігіі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF