Ніва № 12 (3123), 20 сакавіка 2016 г.

Абучаліся народным песням і танцам

Аляксей МАРОЗ

Дарафей Фіёнік, старшыня Аб’яднання „Музей малой айчыны ў Студзіводах” з’яўляецца састваральнікам народнага калектыву „Жэмэрва” і народнай капэлы пры Студзіводскім музеі, якія ў супрацоўніцтве з народнымі калектывамі з Падляшша і Палесся прапагандуюць беларускі фальклор на Беласточчыне. Калі трапляю ў Студзіводы, мясцовыя самадзейнікі запрашаюць наведаць майстаркласы па народных беларускіх песнях і танцах, якія ў Гайнаўскім доме культуры арганізуе гайнаўскае аддзяленне Праваслаўнага брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія, што дзейнічае пры СвятаТроіцкім саборы ў Гайнаўцы. Абучэнне вядуць менавіта члены „Жэмэрвы” і студзіводскай капэлы.

— Гэта ўжо чарговыя майстаркласы, падчас якіх вучым гайнавян народным песням і танцам. Як папярэднія, так і цяперашнія майстаркласы закончацца практычным выкарыстаннем таго, чаму навучыліся, у час народных запустаў, якія адбудуцца ў Гайнаўскім доме культуры. Запрашаем на іх добра вядомы нашай публіцы калектыў „Хмелеўскія валацугі”, які многа разоў вадзіў карагоды па нашых вёсках падчас народных мерапрыемстваў, — кажа Дарафей Фіёнік, кіраўнік Студзіводскага музея, адной з мэт якога з’яўляецца прагандаванне народных песень і танцаў.

Анна Фіёнік, музычны і арганізацыйны кіраўнік „Жэмэрвы” ўдакладніла, што падобныя майстаркласы „Жэмэрва” арганізавала ў Сямятычах і Белавежы.

Калі 28 лютага заходжу ў Гайнаўскі дом культуры, ахвотныя абучацца народным песням і танцам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF